Home

Advertisement

Customize
 
 
17 April 2008 @ 07:57 pm
Адкрыцьцё выставы Лянкевіча  
Выгладае, што менская кавярня "Сity Бар" пакрысе пачынае напрацоўваць сабе імідж новага культурнага цэнтру (ці цэнтрыку). Літаральна ўчора там адчынілася фотавыстава Андрэя Лянкевіча. Андрэй паехаў у Аўстрыю, дзе здымаў карціны вядомага мастака Аляксандра Вальтнэра (Alexander Waltner). Там ён вышукваў мясцовых калекцыянэраў, якія набылі карціны Вальтнэра, і здымаў іх (то бок карціны і саміх калекцыянэраў) у інтэр'ерах. А вось цяпер свае фота ён выставіў у інтэр'ерах "Сity Бару". Плюс да гэтага Андрэй паставіў у кавярні некалькі вялікіх манітораў ад Аpple, па якіх ішло слайд-шоў ягоных здымкаў. Карацей, вельмі прыемная імпрэза атрымалася. Калі жадаеце адчуць яе атмасфэру, то





Дарэчы, "Сity Бар" знаходзіцца па адрасе вул. Куйбышава, 48. Нават дзіўна, як у такім панэльным доме зьявілася такая прыемная мясьціна для вечаровага адпачынку. Выстава там будзе працягвацца яшчэ цэлы месяц.
 
 
 
 

Advertisement

Customize